Знайду надзею ў Хрысьце

          In Christ Alone

 

Сл. і муз.: Keith Getty & Stuart Townend

Т. бел.: В. Дзіўнель

 

    (D)   A         D                  A

1. Знайду надзею у Хрысьце,

               G       A          D

Ён – мая сіла, моц і сьпеў.

               D           A

Ісус – пачатак усяго,

                  G              A        D

Ён – Валадар жыцьця майго.

 

                 G                 Hm

Ад паўнаты любові ў Ім

               G                       Hm

Зямля і неба знойдуць мір.

           A    D               A               

Мой супакой і паўната,

                   G         A             D 

У сэрцы маім любоў Хрыста!

 

2. Ісус пакінуў трон Нябёс,

Каб чалавекам стаць, як мы.

Свой дар любові нам прынёс,

Празь Яго сьмерць мы збаўлены.

 

Ісус, памёршы на крыжы,

Навечна зьняў праклён граху.

Ён волю выканаў Айца,

Празь Яго сьмерць і я жыву.

 

3. Два дні нябачны для вачэй,

Моц сьмерці зьнішчыў Ён сьвятлом.

На трэці дзень, як абяцаў,

Паводле Слова, Ён васкрос.

 

Ён – пераможца на вякі

Усіх грахоў і цёмных сіл.

Таму я зь Ім, Хрыстос ва мне,

Дух мой крывёй Ён асьвяціў!

 

 

4.Ад страху вольны і віны,

Я маю моц Хрыста ўнутры.

Ад нараджэньня да труны

Ён вызначае мне шляхі.

 

Ні пекла моц, ні хітрасьць зла

Нас не аддзеляць ад Хрыста.

Пакуль ня вернецца Ён зноў,

Мяне вядзе Яго любоў!

 

 

ноты

mp3

 

 

на галоўную