Мы разам

 

Сл.: Д. Шэіна

Муз.: А. Васілеўская

 

       Dm

Вы  кажаце нам,

Am

Што мы ўсё яшчэ дзеці –

B                                        Gm

Хай так, але як нам бяз справы сядзець?

C                                       F

Мы пойдзем туды, куды вы павядзеце.

B                                      A 

Мы зможам дакладна ўсё зразумець.

Мы ўсё разумеем, мы ўсё заўважаем,

І тое, як моладзь наш край пакідае,

Шукаючы шчасьця і лепшае долі,

Багацьця і славы ды подыху волі.

 

Я ж там, дзе гучыць мая родная мова,

Дзе хвалі нясе васільковае мора.

Мой скарб, дзе аб любай зямлі я малюся,

Я тут нарадзіўся і тут застануся.

Балюча глядзець, як наш край прападае,

На тое, як грэх яго ў страху трымае.

Мы вочы ў малітве да Неба ўздымаем,

Да Бога, Хто ўладу над сэрцамі мае.

 

      Dm             C                   F

Мы разам пойдзем за Ісусам,

     Gm/B  Gm            A    Dm   A

Ён да свабоды нас павядзе.

       Dm       C                F

Хай Бог жыве на Беларусі,

      Gm/B   Gm     A        Dm

Хай вечна Беларусь жыве!

 

Праўду казаць на ўвесь свет не баюся.

Жыць я хачу ў такой Беларусі,

Дзе людзі жыцьцё давяраюць Ісусу

Мы хочам жыць у такой Беларусі!

Дарослыя, нам пакажыце дарогу,

Прыклад нам дайце служэньня такога,

Якім мы праславім адзінага Бога.

З Госпадам будзе ў нас перамога!

 

 

ноты

mp3

 

 

на галоўную