Алелюя... Хвалеце зь неба

     (Пс. 148) 

Аўтар невядомы

Т. бел.: А.Бокун, М. Янішкевіч

 

 

Em          D            C             Hm     Em

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя! (х 2)

 

  Em                        Hm        Em

1.Хвалеце зь неба нашага Бога,

D             G       D             Em

Хвалеце на вышынях нябесных!

C            D                Em

Хвалеце Бога, Яго анёлы,

            Hm               Em

Яго хвалеце войскі Ягоныя!

 

2.Хвалеце Бога, сонца і месяц,

Хвалеце Бога, ясныя зоры!

Хвалеце Бога, вы, усе нябёсы,

І вы, усе воды, што пад нябёсамі!

 

3.Кожны хай славіць імя сьвятое,

Бо слова Бога ўсё сатварыла!

Узвышана толькі Госпада імя,

Слава Ягоная будзе на вякі.

 

4.Свайму народу Бог дае сілы,

І паслухмяных з пылу ўзьнімае.

Ён ёсьць Бог блізкі для Ізраэля,

Хваляць Яго выбранцы Ягоныя.

 

5.Будзь слава Богу, Творцу сусьвету,

І Яго Сыну, нашаму Пану!

Духу, Каторы нас асьвячае,

Хай будзе слава вечная. Амэн.

 

 

ноты

mp3

 

 

на галоўную